Палітзняволены Уладзімір Гемза выйшаў на волю

Уладзімір — жыхар Ліды, быў затрыманы ў студзені 2022 года.

20.12.2023 / 11:12

Пазней яго асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы) за каментары ў тэлеграме.

Пасля суда палітвязня ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў» і «спіс экстрэмістаў».

Свой тэрмін Уладзімір адбываў у ПК № 2, нагадвае «Вясна».

Nashaniva.com