Ад Рабіновіча да Дунцовай. У ЦВК Расіі ўжо паступіла 16 заявак ад прэтэндэнтаў у прэзідэнты

І іх колькасць будзе расці.

20.12.2023 / 13:02

Анатоль Рабіновіч

«На гэты момант у нас ужо паступілі заяўкі ад 16 прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у прэзідэнты Расіі», — сказала старшыня ЦВК Эла Памфілава, дадаўшы, што, паводле інфармацыі ЦВК, колькасць заявак узрасце, піша РБК.

Памфілава раней адзначала, што выбары прэзідэнта Расеі ўпершыню будуць праходзіць у такой «таксічнай» геапалітычнай абстаноўцы.

«Упершыню ў гісторыі новай Расіі выбары будуць праходзіць у такой таксічнай геапалітычнай атмасферы, калі скінутыя ўсе маскі, паваліліся парэшткі лядашчых дэмакратычных дэкарацый.

Хачу запэўніць вас, што выбарчая сістэма нашай краіны валодае магутным запасам трываласці для таго, каб арганізаваць і правесці будучыя выбары менавіта так, як гэтага патрабуе і чакае наш народ, таму што для нас народ — гэта галоўны суддзя», — казала яна.

Сярод тых, хто публічна вылучыў сваю кандыдатуру:

цяперашні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін;

лідар ЛДПР Леанід Слуцкі;

былы міністр абароны «ДНР» Ігар Стралкоў (знаходзіцца ў СІЗА па справе аб публічных закліках да экстрэмізму);

муніцыпальны дэпутат ад «Саюза правых сіл» Барыс Надзеждзін;
журналістка і былая дэпутатка ржэўскай гарадской думы Кацярына Дунцова;

кіраўнік міжрэгіянальнага Саюза выпускнікоў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў Анатоль Рабіновіч.

Выбары ў Расіі пройдуць 15—17 сакавіка 2024 года.

Чытайце таксама:

У Расіі журналістка вырашыла пайсці ў прэзідэнты. Яе выклікалі ў пракуратуру

Стаў вядомы першы імаверны спойлер Пуціна на выбарах прэзідэнта Расіі

Nashaniva.com