Акцёр Іван Ахлабысцін трапіў пад абстрэл на Данбасе

Куля трапіла ў бронекамізэльку.

20.12.2023 / 16:00

Іван Ахлабысцін. Фота: kp.ru

Расійскі акцёр Іван Ахлабысцін трапіў пад абстрэл на Данбасе падчас адпраўкі гуманітарнай дапамогі, піша ТАСС.

Куля трапіла ў бронекамізэльку, паведаміла дачка артыста Еўдакія Батарыэлі-Ахлабысціна.

«Мама з татам чарговы раз ездзілі на Данбас, адвозілі гумадапамогу. Мама з'ехала ў Растоў па рэшту дапамогі, пакуль тата трапіў пад абстрэл і злавіў кулю. Дзякуй богу, у «бронік», — расказала яна ў інстаграме.

Nashaniva.com