Літоўская мытня не прапускае ў Беларусь пустыя фуры, зарэгістраваныя ў Еўрасаюзе
Літоўская мытня адмаўляецца прапускаць у Беларусь і Расію пустыя грузавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў краінах ЕС, паведамляецца на сайце ведамства.
20.12.2023 / 18:55
Фота: rmuitine.lt
Гэтую меру літоўскія мытнікі тлумачаць тым, што ЕС забараніў экспарт транспартных сродкаў у Беларусь і Расію. Фуры з таварамі пад забарону не трапляюць і могуць перасякаць мяжу.
Раней літоўская мытня ўзмацніла кантроль за таварамі, якія вывозяцца з краіны ў Беларусь і Расію. Цяпер да іх абавязкова патрабуецца дэкларацыя вытворцы. У ёй пастаўшчык павінен пацвердзіць, што ведае канчатковага атрымальніка тавару, а таксама гарантаваць, што пастаўкі не парушаюць санкцыі.
Чытайце таксама:
У аўтамабілі, які прыбыў у Латвію з Беларусі, знайшлі тайнікі на дыстанцыйным кіраванні
«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый
Беларус набыў у Літве іншую машыну замест зламанай і пераставіў на яе нумары. Але мяжы не прайшоў