Памятаеце, Netflix здымаў дакументалку пра беларускія пратэсты? Вось калі прэм'ера

Яшчэ ў 2020-м Netflix задумаў дакументальны серыял пра беларускія пратэсты. Што цяпер з праектам?

21.12.2023 / 03:00

Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна патлумачыла «Нашай Ніве», што праект зусім не адклалі ў доўгую скрыню. Праца над ім яшчэ працягваецца, але першую частку ўжо рыхтуюць да паказу. Па планах стваральнікаў, прэм’ера адбудзецца на пачатку 2024 года на адным з еўрапейскіх кінафестываляў. 

Ідэя зняць дакументальны серыял пра беларускія пратэсты з’явілася яшчэ ў 2020-м, тады ж пачаліся здымкі. Каманда з Брытаніі паспела папрацаваць у Мінску, Вільні і Кіеве, кіношнікаў нават затрымлівалі.

Nashaniva.com