Лукашэнка зноў узяўся за цэны

«Рэгуляванне ў цэнаўтварэнні — гэта пытанне справядлівасці», — заявіў ён на нарадзе па пытаннях кантролю за цэнамі.

21.12.2023 / 11:51

«Я хачу, каб вы разумелі, што адступлення ні налева, ні направа ад гэтай праблемы не будзе. Гэта пытанне маральнае, палітычнае, стратэгічнае. Як хочаце называйце. Але галоўнае — гэта пытанне справядлівасці», — сказаў Лукашэнка.

Падчас нарады ён заявіў, што ў Беларусі з 1 студзеня павінна быць выразная, зразумелая сістэма рэгулявання цэн.

«Мэта адна, пра што я папярэджваў урад, — ніякія вытворцы, бізнэсмены, гандаль і іншыя, хто займаецца паслугамі, не павінны бегаць у МАРГ (Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю), у міністэрствы або ва ўрад. Яны не павінны туды бегаць узгадняць цэны», — заявіў ён.

Лукашэнка рэгулярна праводзіць нарады, прысвечаныя пытанням цэнарэгулявання, дзе пазіцыянуе сябе як абаронца людзей ад хцівых гандляроў і вытворцаў.

Чытайце таксама:

Гендырэктар «Віталюра» пералічыў прычыны закрыцця крамаў: вайна ва Украіне, санкцыі, указ аб замарозцы цэн

Nashaniva.com