У Беларусі шэсць новых палітвязняў. Іх усіх асудзілі за данаты

Агульная колькасць палітвязняў, паводле падлікаў праваабаронцаў, складае 1483 чалавек.

21.12.2023 / 15:53

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек: гэта Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Ганчароў, Аляксандр Пастэрняка, Чэслаў Канановіч, Таццяна Петруковіч, Георгій Чаравака.

Усіх іх асудзілі за данаты.

Тут можна падрабязней пачытаць, хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Агульная колькасць людзей, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі, складае 1483 чалавекі.

Nashaniva.com