Павышэнне падаткаў, ліміт па даходах. Што змяняецца для ІП у 2024 годзе
Расказваем, якія змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў уводзяць з наступнага года.
29.12.2023 / 09:36
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
Пачынаючы з 2021 года, беларускім індывідуальным прадпрымальнікам сістэматычна павышаюць падаткі, пазбаўляюць іх ільгот па адлічэннях у ФСАН і магчымасці працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання.
У 2024-м змены будуць не такія істотныя, як у папярэднія гады.
Галоўным новаўвядзеннем можна назваць з'яўленне столі, пры дасягненні якой ІП больш не зможа працягваць працу ў тым жа статусе.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх даходы з пачатку каляндарнага года перавысілі 500 тысяч рублёў, стаўка падаходнага падатку будзе ў памеры 30% замест стандартных 20%. Павышаная стаўка будзе прымяняцца на працягу ўсяго падатковага перыяду, г. зн. усяго каляндарнага года, у якім атрымана дадзеная сума даходу.
Цікава, што пачаткова планавалі павысіць стаўку падаходнага падатку для ўсіх прадпрымальнікаў з 20 да 25%.
Апроч гэтага, ІП, якія перавысяць ліміт, больш не будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю у якасці ІП. Ім давядзецца стварыць юрыдычную асобу.
Таксама з наступнага года будуць праіндэксаваны стаўкі адзінага падатку. У 2024 годзе яны будуць павялічаны на 7,5%.
Чытайце таксама:
Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаўПрыватнікі закрываюцца: бацькі распавялі пра сыход гурткоў са школ
«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый