У Карлавым універсітэце ў Празе стралялі

Відавочцы паведамляюць пра страляніну ў цэнтры Прагі, у будынку філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта. Паводле паведамленняў мясцовай прэсы, з яго выбягалі людзі з паднятымі рукамі. Паведамляецца пра загінулых і параненых, афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася, піша «Радыё Свабода».

21.12.2023 / 17:53

На месцы працуюць паліцыя і выратавальныя службы, туды выехаў міністр унутраных спраў краіны Віт Раўшан.

Супрацоўнікам паведамілі, што па будынку можа перасоўвацца стралок з агнястрэльнай зброяй, паведаміў адзін з відавочцаў «Радыё Свабода». Асобу меркаванага нападніка не раскрываюць, матывы не вядомыя.

Nashaniva.com