«Для мяне дзіўна, як ён яшчэ захоўвае голас». Каранік расказаў пра стан здароўя Лукашэнкі

Пасля нарады з удзелам Лукашэнкі, якую ён мусіў праводзіць шэптам, прэс-служба Лукашэнкі зладзіла невялікі спектакль з удзелам цяперашняга кіраўніка Гродзенскай вобласці, а раней міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Яго нібыта злавілі каля нейкіх сходаў, каб пачуць з вуснаў дыпламаванага лекара, чым тлумачыцца сітуацыя з лукашэнкаўскім голасам.

21.12.2023 / 19:08

Сваё жаданне пачуць тлумачэнне менавіта з вуснаў Караніка прапагандысты патлумачылі тым, што сам Лукашэнка сказаў звяртацца да яго з «усімі пытаннямі». А Каранік патлумачыў, чаму менавіта так. Ён, маўляў, прысутнічаў не толькі на гэтай нарадзе, але і на папярэдняй, дзе ў Лукашэнкі праблемы ўжо праяўляліся. І тады нібыта ён даў яму рэкамендацыі, што з гэтым рабіць:

«Улічваючы, што сёння голас… (тут Каранік задумаўся. — НН) па-ранейшаму маюцца пэўныя праблемы, было сказана, што ўсе пытанні да мяне, што рэкамендацыі не працуюць.

На самай справе прэзідэнт з пункту гледжання лекара вельмі нязручны пацыент, яго прымусіць выконваць лячэбна-ахоўны рэжым практычна немагчыма. Каб проста паляжаць пару дзён.

Асноўная рэкамендацыя была два дні таму — галасавы спакой.

А прэзідэнт, відаць, ні на дзень [не было, каб] не выйшаў на працу, ні на гадзіну: не пабярог сябе, і мы бачым вынік гэтага — голас. У яго вялікі аб'ём нарад, сустрэч, пералёты, назапасілася шмат працы.

Натуральна, як у гэтым рэжыме ён захоўвае голас — для мяне гэта дзіўна. Хоць магу сказаць, што агульны стан прэзідэнта я ацэньваю як вельмі добры. А голас з часам адновіцца». 

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў узяўся за цэны

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Лукашэнка заявіў аб праблемах са збытам БНБК

Nashaniva.com