Беларус выйграў у покер больш за 7 мільёнаў даляраў
Як паведамляе сайт pokernews.com, у сераду беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў у фінале турніру World Poker Tour (WPT) Big One for One Drop, які прайшоў у Лас-Вегасе (ЗША).
21.12.2023 / 23:07
Мікіта Бадзякоўскі
Выйгрыш Бадзякоўскага склаў 7 114 500 даляраў, у той час як ягоны асноўны канкурэнт, аўстрыец Марыа Мосбек, атрымаў 4 663 950 даляраў.
У фінале змагаліся шэсць гульцоў, але толькі чацвёра вярнуліся дадому з грашыма. Двое пакінулі казіно, не выйграўшы нічога і страціўшы па мільёну даляраў, якія яны патрацілі на ўдзел у турніры.
У жніўні 2022 года Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам покернага турніру хайролераў з бай-інам у 100 тыс. еўра ў Барселоне, выйграўшы больш за 1,98 млн еўра. Тады ён паўтарыў свой поспех 2018 года, калі стаў першым чэмпіёнам турніру.
Чытайце таксама:
Беларус выйграў у покер ужо амаль 40 мільёнаў даляраў. Але гэта не значыць, што ён супербагаты
Беларус выйграў на Кіпры турнір па покеры і разгарнуў сцяг Украіны