КДБ зможа заводзіць адміністрацыйныя справы — вось па якіх артыкулах

Старшыня КДБ Іван Церцель падпісаў пастанову, якая дае спецслужбам новыя паўнамоцтвы.

22.12.2023 / 11:59

Дакумент апублікаваны 22 снежня на Нацыянальным прававым партале.

Цяпер супрацоўнікі КДБ змогуць складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і рыхтаваць такія справы да разгляду.

Гэта тычыцца пэўнага шэрагу артыкулаў. Сярод іх — 13.3 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), 19.10 (прапаганда, выраб ці дэманстраванне нацысцкай сімволікі), 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), 19.13 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), 25.5 (адмова ці ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы тлумачэнняў), 26.3 (парушэнне абавязкаў па воінскім уліку) і шмат іншых.

Поўны спіс артыкулаў прыведзены ў дакуменце.

Пастанова ўжо ўступіла ў сілу.

Nashaniva.com