«1ok». Гродзенскі музыка tochka K выдаў новы альбом
«Пяты па парадку, першы — па пагружэнні ў сябе», — так прадставіў свой новы альбом артыст.
22.12.2023 / 16:18
Музыка Яўген Кучмейна (tochka K) выдаў новы альбом «1ok».
«Кожны з нас быў школьнікам. У пэўны сэнсе кожны з нас школьнікам застаецца і цяпер. Гэта гісторыя з’яўлення, жыцця і знікнення аднаго з іх. Яна распавядаецца з дапамогай песень, якія гучаць у адпаведнасці з храналогіяй асноўных этапаў жыцця героя, — «разварочвае» ідэю альбома музыкант. — Назва альбома паведамляе пра тое, што дзеянне вядзецца ад першай асобы. Школьнік часам самотны, але яму ў адзіноце — ок. Калі ад праслухоўвання гэтага альбому ў слухачу, хоць ненадоўга, абудзіцца ўнутраны школьнік, значыць, ён быў напісаны не дарма», — напісаў музыка.
Паслухаць альбом можна па спасылцы.
Яўген Кучмейна — хлопец з Іўя, шматгранны гродзенскі музыка, чые выступы больш нагадваюць эмацыйны шаманскі перформанс. Яўген мае дачыненне да шмат якіх яскравых гродзенскіх гуртоў. Ягоны асабісты творчы праект «.K» — сапраўдная з’ява ў беларускім андэграўндзе, прасякнутая музычнымі ды гукавымі эксперыментамі і дзіўнай, захапляльнай энергетыкай, лічыць Budzma.org.
Чытайце таксама:
Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя
Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА