БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

22.12.2023 / 21:41

Nashaniva.com

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў з'явіўся на зборах байцоў спецпадраздзяленняў у куртцы з шаўронам ПВК «Вагнер». На шаўроне намаляваны контур Беларусі з чэрапам і надпіс «Спецназ ВВ МВД PMC Wagner Group», заўважыў Reform.by.

Фота: t.me/vvmvdrb

Як паведамляе тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС, зборы праходзілі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў, а тактыка-спецыяльную падрыхтоўку на іх праводзілі «інструктары з баявым вопытам».

Раней сцяг ПВК «Вагнер» заўважылі на паказальным выступленні атрада спецназа «Тарнада» ў вайсковай часці 3310 у Мінску. Ён вісеў на флагштоку побач з дзяржаўным сцягам Беларусі і сцягам спецназа.

Прапагандыст з Russia Today Канстанцін Прыдыбайла тады заявіў, што «вагнераўцы» ўвайшлі ў склад спецназа «Тарнада». 

Чытайце таксама:

Баевікі «Вагнера» ўвайшлі ў склад спецназа МУС Беларусі? Прынамсі ёсць дзве прыкметы

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула