Беларускіх палітвязняў чамусьці пераводзяць у іншыя калоніі

Як стала вядома «Нашай Ніве», некаторых палітычных вязняў беларускіх ПК нечакана пераводзяць у іншыя калоніі. Прычыны пераводу невядомыя.

23.12.2023 / 16:56

Этап адбываецца сёння, 23 снежня. Перавод закране вязняў з ПК-15, што ў Магілёве, з ПК-22 («Воўчыя норы») ля Івацэвічаў і з ПК-1 (Наваполацк). Але гаворка ідзе не пра ўсіх палітвязняў — пераводзяць тых, хто мае даўжэйшыя тэрміны і больш «цяжкія артыкулы», у тым ліку вязняў са «спісу тэрарыстаў».

Невядома, што паслужыла прычынай пераводу. Калі вы маеце больш інфармацыі пра гэта, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.

Альбо пішыце асабіста тым журналістам ці рэдактарам «Нашай Нівы», каго вы знаеце і каму давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Магілёўцу Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення

У Івацэвіцкай калоніі са студзеня прыбяруць відэазванкі для вязняў

Палітвязень, грамадзянін Расіі, паехаў з беларускай турмы на вайну

Nashaniva.com