Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу — Bild

Нямецкае выданне Bild са спасылкай на ўласную крыніцу ў адной з еўрапейскіх разведак піша, што Расія нібыта можа нанесці ўдар па Еўропе ў той момант, калі ЗША апынуцца «без лідара», а таму змогуць прыйсці на дапамогу еўрапейскім дзяржавам толькі пасля некаторай затрымкі.

23.12.2023 / 23:07

Фота: Getty Image

Гаворка ідзе пра перыяд паміж сыходам з пасады цяперашняга прэзідэнта ЗША ў пачатку лістапада 2024 года і ўступленнем на пасаду яго патэнцыйнага пераемніка ў студзені 2025 года.

Са слоў супрацоўніка разведкі, расійскія ўлады спадзяюцца, што былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў зойме Белы дом, бо пры ім «можа адбыцца ўсё, што заўгодна».

Раней Барыс Пісторыус, міністр абароны Германіі, заявіў у інтэрв'ю выданню Welt am Sonntag, што Нямеччыне неабходна мець лепшую падрыхтоўку да абароны краіны:

«Цяпер у нас ёсць каля пяці-васьмі гадоў, за якія мы павінны нагнаць страчанае — як ва Узброеных сілах, у прамысловасці, так і ў грамадстве».

Таксама стала вядома, што Германія мае намер да 2027 года перакінуць у Літву чатыры тысячы салдат бундэсвера. Такім чынам, упершыню ў гісторыі Германіі на пастаяннай аснове будзе размешчана цэлая яе брыгада на ўсходнім флангу НАТА, побач з мяжой з Расіяй.

Таксама Пісторыус заклікаў аднавіць у Германіі абавязковы вайсковы прызыў.

Чытайце таксама:

Нямецкі разведчык прадаў ФСБ сакрэтныя разведзвесткі аб Украіне за 800 000 еўра

«Сёння мы адчуваем сябе як Заходні Берлін у часы халоднай вайны». Літва заклікала Нямеччыну паспяшацца з размяшчэннем чатырох тысяч салдат

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Nashaniva.com