На вечарынцы расійскіх журналістаў у Рызе невядомы кінуў у іх навучальную гранату

23 снежня на вечарынцы Рускай службы BBC у Рызе журналістам кінулі пад ногі навучальную гранату, піша «Новая газета Еўропа».

24.12.2023 / 08:35

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: exchomskybar / Facebook

Імпрэза праходзіла ў рыжскім бары Čē. Каля 11 гадзінаў вечара ва ўстанове акрамя журналістаў амаль не засталося наведвальнікаў. У гэты час дзверы адчыніліся, унутр зазірнуў мужчына і кінуў пад ногі журналістам, якія стаялі ў зале, навучальную гранату РГД-5.

Яна ўзарвалася, аглушыўшы некалькіх чалавек.

Людзі, якія выбеглі ўслед за нападаючым, той уцёк на чорнай BMW. Журналісты зафіксавалі нумар машыны.

На выклік прыехалі супрацоўнікі паліцыі.

Журналісты лічаць, што напад звязаны з іх прафесійнай дзейнасцю.

Nashaniva.com