Марзалюка спісваюць? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Гісторык Ігар Марзалюк балатуецца ў Палату прадстаўнікоў трэці раз запар. Але на гэты раз патрапіць у парламент яму будзе нашмат цяжэй, чым у папярэдніх выпадках.

24.12.2023 / 11:53

Ігар Марзалюк засядаў у Палаце прадстаўнікоў з 2016 года, а перад тым быў членам Савета рэспублікі (2012-2016)

Марзалюк традыцыйна зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу пра Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, але праўладная партыя «Белая Русь» вылучыла па ёй іншага кандыдата.

Канкурэнт Марзалюка — таксама навуковец. Дзмітрый Рагаўцоў працуе прарэктарам па выхаваўчай працы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рагаўцоў — кандыдат палітычных навук. У 2000-я нават выдаў брашуру «Дзейнасць апазіцыйных моладзевых арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь».

Хто пераможа на парламенцкіх выбарах па гэтай акрузе? Наіўна лічыць, што ў беларускіх рэаліях нешта вызначаць выбарцы. Рашэнне ўжо прынятае, і яно, найхутчэй, на карысць Марзалюка.

Напрыклад, у 2016 годзе паспрабаваў працягнуць свае парламенцкія паўнамоцтвы дэпутат Мікалай Калтуноў. Пры гэтым ён не атрымаў падтрымкі ад уладаў, якія выставілі па той жа акрузе весляра-чэмпіёна Аляксандра Багдановіча. У выніку Калтунову налічылі толькі 12% галасоў.

Nashaniva.com