Гарачыя вечар і ноч для Паветраных сіл Украіны — знішчаныя дзясяткі дронаў і два знішчальнікі

Вайскоўцы адсправаздачыліся аб чарговай атацы на ўкраінскія гарады ў ноч з 24 на 25 снежня.

25.12.2023 / 09:22

Як сцвярджаецца, з тэрыторыі акупаванага Крыма быў запушчаны 31 ударны БПЛА тыпу «Шахед», а таксама дзве авіяцыйныя ракеты.

Паветраным сілам і Сілам абароны Украіны ўдалося збіць 28 беспілотнікаў у межах Адэскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Данецкай, Кіраваградскай і Хмяльніцкай абласцей.

На Запарожскім напрамку была запушчаная кіраваная авіяракета Х-59 і супрацьрадыёлакацыйная ракета Х-31П з акваторыі Чорнага мора. Абедзве былі знішчаныя.

Зенітныя падраздзяленні знішчылі два самалёты — на Данеччыне быў збіты Су-34. Над Чорным морам — Су-30СМ.

Nashaniva.com