На пажары ў Віцебску загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця

Трагедыя здарылася днём 25 снежня на вуліцы Партызанскай.

25.12.2023 / 18:12

Пры абследаванні кватэры работнікі МНС у адным з пакояў знайшлі ў несвядомым стане дзіця і яго маці, а ў суседнім пакоі — гаспадара кватэры і яго жонку.

Ратавальнікі перадалі пацярпелых медыкам, тыя канстатавалі іх смерць.

Падрабязнасці здарэння невядомыя.

Nashaniva.com