Лукашэнка назваў Жазэпа Барэля дурнем, які не мае дачынення да палітыкі
Аляксандра Лукашэнку ў Санкт-Пецярбургу папрасілі пракаментаваць словы вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
25.12.2023 / 19:48
Жазэп Барэль. Фота: Nicolas Economou / NurPhoto via Getty Images
«Разганяецца ўжо тэма, што Барэль гаварыў у Еўрасаюзе, што Расія ледзь не збіраецца напасці на НАТА. Гэта значыць, цяпер з Украінай разбяромся…» — звярнуўся да Лукашэнкі карэспанднт.
«Гэта дурасць. Гэта чалавек дурны проста. Ён да палітыкі не мае ніякага дачынення.
Калі б ён разумны быў, ён падумаў бы так, па-гаспадарску: нам з Расіяй дай бог з гэтымі праблемамі разабрацца. Мы што, на гэтыя праблемы наслойваць будзем новыя? Любы чалавек так падумаў бы», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.
Жазэп Барэль у інтэрвʼю The Guardian заявіў, што Пуцін вырашыў весці вайну да поўнай перамогі і што ва Украіне на кон пастаўлена існаванне Еўрасаюза.
Лукашэнка не аднойчы абражаў публічных асоб. У сакавіку 2023 года прэзідэнта Украіны ён назваў гнідаю.
Чытайце таксама:
«Светлая памяць». Фэйсбук пазначыў лукашэнкаўскую прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант як памерлую
Падтрымку ў памеры 30 млн еўра атрымаюць беларускія дэмсілы ад ЕС — Барэль