Пайшоў з карпаратыву і трапіў пад фуру. Загінуў 26-гадовы хлопец з Дзяржынска
ДТЗ адбылося 23 снежня ў раёне вёскі Хомічы. 26-гадовы жыхар Дзяржынска вяртаўся пешшу з карпаратыву з Чырвонай Горкі. Мужчына рухаўся па краі праезнай часткі аўтадарогі Р1 «Мінск-Дзяржынск». Ён не быў абазначаны флікерамі, піша dzr.by.
26.12.2023 / 09:10
Каля 21:20 на 30-м км аўтатрасы пешахода збіла фура. Ад атрыманых траўмаў хлопец памёр на месцы здарэння.
Міліцыя шукае відавочцаў ДТЗ.