Кантэйнеры для збору батарэек паставяць у мінскіх дварах

У якасці эксперыменту такія кантэйнеры спачатку паставілі ў Мачулішчах.

26.12.2023 / 09:12

Фота: Мінск-навіны

У сталіцы ў дварах плануюць паставіць каля 200 кантэйнераў для збору адпрацаваных батарэек. Пра гэта Мінск-навінам распавёў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці БелВТІ Аляксандр Дзятко.

Ён патлумачыў, што такім чынам плануюць забяспечыць крокавую даступнасць месцаў збору адкідаў. У якасці эксперыменту кантэйнеры для збору батарэек размясцілі ў некаторых дварах гарадскога пасёлка Мачулішчы. Цяпер спецыялісты аналізуюць вынікі эксперыменту.

— Сістэма збору адпрацаваных элементаў сілкавання развіваецца, павялічваецца колькасць кантэйнераў і попыт на гэтую паслугу. У 2024 г. плануем дадаткова паставіць у Мінску каля 200 кантэйнераў для выкарыстаных батарэек, — сказаў А. Дзятко.

Nashaniva.com