У слуцкім банку замест уніформы ўвялі нацыянальныя строі

Званне культурнай сталіцы 2023 года ў Слуцку было даказана не толькі выставамі і канцэртамі, піша «Мінская праўда». Год пакінуў свой след і ў Цэнтры банкаўскіх паслугаў №615 Беларусбанка, дзе супрацоўнікі змянілі дзелавы стыль адзення на строі ў народным стылі. 

26.12.2023 / 12:49

Начальнік аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг Ганна Сяржанава адзначыла, што кліенты ацанілі абнаўленні ў банку.

Ператварэнне аперацыйнай службы нашага цэнтра банкаўскіх паслуг выклікае ў кліентаў шчырую радасць. Асобнае ўпрыгожванне — выдатныя супрацоўнікі — пісьменныя, уважлівыя да кожнага кліента. Цяпер яны ў стылізаваным фірмовым адзенні з элементамі беларускага нацыянальнага строю.

Распрацаваны два дызайны: зімовы і летні варыянт. Яны і па тканіне, і па сваёй стылістыцы нагадваюць беларускія нацыянальныя строі. Блузы ўпрыгожаны вышыўкай, на паясах — арнамент, ва ўзорах якога зашыфраваны пажаданні дабра і дабрабыту. Мы вельмі любім свой горад, і ў гэтым праекце падкрэсліваецца яго ўнікальнасць: гісторыя звязана з сучаснасцю, каб захаваць тое, што сапраўды каштоўнае і для чалавека, і для нацыі, — распавяла Ганна Сяржанава.

Чытайце таксама:

Беларусбанк у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў

Nashaniva.com