«Божа, вось Аляксандр Рыгоравіч, ён мудры палітык, ён ужо такі аналітык». Качанава пахваліла дык пахваліла Лукашэнку
Старшыня Савета Рэспублікі правяла сёння сустрэчу з чальцамі пярвічкі «Нафтана» і не ўтрымалася, каб чарговы раз не адвесіць кампліментаў у адрас Лукашэнкі.
26.12.2023 / 13:56
Фота: Савет Рэспублікі
«А вы бачыце, што цяпер адбываецца? Менавіта на гэта накіраваны ўвесь свет. Геапалітычны развал свету ідзе. Вось тое, пра што папярэджваў нас прэзідэнт. Вось ён!
Я часам слухаю і думаю: божа, вось Аляксандр Рыгоравіч, ён, ну правільна, ён мудры палітык, ён ужо такі аналітык, але такіх у свеце адзінкі. Але калі ён кажа «рабі так», і ты будзеш мець рацыю.
Вы разумееце, я думаю: божа, вось проста ўнікальны, нашай краіне проста пашанцавала. Рабі, як ён кажа, і будзе праўда. Калі б усе рабілі так, як ён кажа, было б правільна», — сказала Наталля Качанава.