Аліеў падтрымаў прапанову Лукашэнкі забудаваць Карабах
Сёння ў Пецярбургу адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.
26.12.2023 / 15:54
Перамовы адбыліся на палях нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу і доўжыліся больш за дзве гадзіны.
«Аліеў пацвердзіў прапанову Беларусі ўзяць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў у Карабаху», — паведамляе «Пул першага».
Таксама яны абмеркавалі візіт Лукашэнкі ў Азербайджан. Гаварылася і аб прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы, ваенна-прамысловым сектары.