Расейцы нанеслі ўдар па Херсонскім чыгуначным вакзале

Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па чыгуначным вакзале Херсона. У выніку загінуў паліцыянт, а двое яго калег і двое цывільных асоб параненыя. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім звароце.

26.12.2023 / 22:17

Фота ілюстрацыйнае

«Складаны дзень. Толькі што быў даклад па абстрэле Херсона. Расійскі ўдар па чыгуначным вакзале. Эвакуацыйны цягнік. Усе службы цяпер на месцы. Колькасць забітых і пацярпелых цяпер высвятляецца. На месцы было шмат цывільных. Усе абнаўленні інфармацыі будуць прадстаўленыя адпаведнымі службамі», — сказаў Зяленскі.

Па звестках, апублікаваных Украінскай чыгункай, у выніку абстрэлу пашкоджаныя вакзал і рухомы састаў. Вядома пра некалькі параненых работнікаў.

Пасля міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што падчас масіраванага абстрэлу горада на вакзале каля 140 цывільных асоб чакалі адпраўлення эвакуацыйнага цягніка.

Паліцыянты пачалі эвакуацыю людзей, падчас яе загінуў лейтэнант паліцыі з Кіраваградскай вобласці. Яшчэ двое паліцыянтаў апынуліся ў бальніцы з асколачнымі раненнямі. Двум цывільным, якія таксама атрымалі асколачныя раненні, таксама аказалі медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

Залужны расказаў, у чым была ягоная галоўная памылка

Залужны паведаміў, што УСУ адышлі ад Мар'інкі, якой «больш няма»

Nashaniva.com