Памёр Сяргей Чырык
15 снежня памёр відэааператар Сяргей Чырык, паведаміў у фэйсбуку палітык і грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў. Яму было 64 гады.
26.12.2023 / 23:15
«Усе, хто ў 90-я меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы. Вечная памяць Сяргею. Хай і пішу гэта запознена», — напісаў Марцалеў.
Сяргей Чырык не меў адмысловай адукацыі відэааператара, але зняў сотні рознафарматных стужак з хронікай знакавых падзеяў найноўшай гісторыі Беларусі. Утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана — усё адлюстравалася на ягоных стужках.
Чытайце таксама: