У Мікашэвічах затрымалі Алега Стахаевіча

Па інфармацыі «Берасцейская вясны», з 2020 года былы лідар незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт» жыў у Літве, а часам ездзіў у Беларусь. Вось і ў лістападзе ён паехаў на радзіму «на тры тыдні» (як сказаў сябрам).

27.12.2023 / 21:49

12 лістапада Алег Стахаевіч узяў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў у Сілічах, а недзе праз тыдзень быў затрыманы.

Спачатку мужчына па адміністрацыйным артыкуле быў асуджаны на 15 сутак, але па сканчэнні тэрміну на волю не выйшаў. Па інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега распачалі афіцыйную праверку «на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці».

У пачатку 2010-х Стахаевіч працаваў на мікашэвіцкім прадпрыемстве «Граніт». У 2011 годзе рабочыя спрабавалі стварыць там незалежны прафсаюз, Стахаевіч стаў лідарам гэтай суполкі. Але неўзабаве яго, як і іншых актывістаў, звольнілі з прадпрыемства.

Чытайце таксама:

«Бога няма, РПЦ — г***». Сілавікі затрымалі вартаўніка гаражнага кааператыва

У Лідзе барда Сяргея Чарняка адправілі за краты за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сілавікі затрымалі вядоўцу святаў Сяргея Туманава

Nashaniva.com