Паглядзіце, які падарунак даслаў Папа Францішак беларускім дзецям

27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) прыбыў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі, піша Catholic.by.

28.12.2023 / 11:06

Такі прэзент 18 кастрычніка пантыфік перадаў з нагоды малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».

Паводле жадання Папы, ружанец будзе перадавацца з парафіі ў парафію, каб запрашаць як мага больш дзяцей і дарослых маліцца аб міры ў свеце.

Дзеці парафіі святога Юзафа ў Оршы ўрачыста прынеслі ружанец да алтара на пачатак святой імшы, цэлебрацыю якой узначаліў ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі

Ксёндз Міхаіл зазначыў, што сёння, калі ў свеце трываюць войны, святая Марыя можа прынесці супакой праз святы ружанец.

На заканчэнне святой імшы дзеці супольна са святарамі і дарослымі памаліліся на ружанцы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце.

Nashaniva.com