Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу на Каляды куратнік — ВІДЭА
Там некалькі курэй-нясушак і ёсць нават певень.
28.12.2023 / 11:53
Легендарны футбаліст, ікона стылю і суўладальнік «Інтэра Маямі» атрымаў ад жонкі незвычайны падарунак на Каляды. У садзе іх загараднага асабняка паставілі куратнік з некалькімі курамі і пеўнем.
48-гадовы Дэвід Бэкхэм застаўся задаволены падарункам. Ён выйшаў да нясушак у навагоднім каўпаку і насыпаў ім збожжа.
Іх 18-гадовы сын Круз стаў радасна бегаць за курыцай.
Відэа за два дні набрала 736 тысяч лайкаў.
Чытайце таксама:
Брытанскаму прынцу Луі ўпершыню дазволілі надзець штаны
Ральф Шумахер пра выпадак з Міхаэлем: Я вельмі сумую па браце тых часоў