Беларуская чыгунка прапанавала вялікія зніжкі на паездкі ў Расію 

Беларуская чыгунка прапанавала пасажырам навагоднія зніжкі ажно да 42% на асобныя цягнікі ў Расію і назад.

28.12.2023 / 18:02

Навагоднія зніжкі распаўсюджваюцца на некаторыя цягнікі, якія ідуць з Мінска, Гомеля, Полацка і Брэста ў Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама ў зваротным кірунку.

Прапанова дзейнічае на восем дат: 28,30 і 31 снежня, а таксама 1, 5, 6, 7 і 8 студзеня.

Паведамляецца, што зніжку атрымаюць пасажыры, якія набудуць квіткі не пазней, чым за тры гадзіны да адпраўлення цягніка, у купэйны або спальны вагон.

Але ёсць адзін нюанс. Калі загрузка вагонаў дасягне ўзроўню 45%, то згаданыя зніжкі дзейнічаць ужо не будуць.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка пусціць на святы 230 дадатковых цягнікоў

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

Графік грамадскага транспарту ў Мінску зменіцца на калядныя і навагоднія святы

Nashaniva.com