Махляры прыдумалі новую форму падману. Яны нажываюцца на фанатах серыяла «Слова пацана»
Аферысты сталі масава ствараць падробленыя сайты нібыта для яго прагляду — дзейнічае ўжо амаль 400 такіх рэсурсаў.
29.12.2023 / 08:42
Схема падману простая: віртуальныя старонкі ўтрымліваюць прапанову ўбачыць усе серыі бясплатна, аднак неўзабаве пасля пачатку прагляду з'яўляецца ўсплываючае акно з прапановай аплаціць падпіску на суткі за невялікую суму, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Беларусі. Мы — На Страже».
Для гэтага карыстальніка перанакіроўваюць на іншы сайт, а калі ён здзяйсняе аплату, то незаўважна для яго афармляецца штотыднёвая падпіска, якая па заканчэнні тэрміну дзеяння аўтаматычна падаўжаецца.
Чытайце таксама:
Акцёра са «Слова пацана» арыштавалі па справе аб забойстве 12-гадовай даўніны
У серыяле «Слова пацана» заўважылі Пагоню
«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы
Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая