У Мінску адкрылі Першы нацыянальны гандлёвы дом. На шопінг туды паехалі Лукашэнка з Качанавай
29.12.2023 / 12:57
У гандлёвым цэнтры збіраюцца прадаваць толькі беларускія тавары.
Фота: БелТА
Сярод прадпрыемстваў, якія выставілі там сваю прадукцыю, — Добрушскі фарфоравы завод, «Крышталь», «Маціолі», «Галантэя», «Пінскдрэў», мясакамбінаты.
Фота: БелТА
Знаходзіцца Першы нацыянальны гандлёвы дом на праспекце Незалежнасці, 134. Раней на гэтым месцы быў даўгабуд іранскай кампаніі «Магніт Мінска».
На адкрыццё прыехаў Аляксандр Лукашэнка разам з Наталляй Качанавай і дэлегацыяй іншых чыноўнікаў.
Фота: «Пул першага»
Побач з гандлёвым цэнтрам пабудаваны падземны пешаходны пераход.
«Мы ўпершыню ў краіне пабудавалі не адкрытым спосабам (не раскопвалі праспект). Мы зрабілі метадам тунэлю. Метрабуд зрабіў гэты тунэль. Цяпер у нас ужо адпрацаваныя тэхналогіі. Мы можам будаваць далей без спынення руху», — далажыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Фота: «Пул першага»
Лукашэнка ж даручыў дапрацаваць інтэр'ер, «каб людзям было зручна».
«Самае галоўнае — не марнаваць дурныя грошы».
Фота: «Мінск-Навіны»
Фота: «Мінск-Навіны»
Чытайце таксама:
Зірніце, што будуюць на месцы старога лямпавага Чэрвеньскага рынку
Закрываецца «Карона» на Інстытуце культуры
У Мінску ў пятніцу адкрыецца яшчэ адзін дыскаўнтар. Прычым у тавараў будзе па дзве цаны