У выніку начной атакі па Украіне загінулі 18 чалавек

132 чалавекі атрымалі раненні.

29.12.2023 / 15:11

Генпракуратура Украіны і паліцыя назвалі колькасць загінулых у выніку расійскага ракетнага нападу, піша Бі-бі-сі.

Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла, што на 13:00 паводле мясцовага часу вядома пра гібель 18 мірных жыхароў у выніку масіраванага ракетнага абстрэлу. Яшчэ 132 чалавекі атрымалі раненні.

Па паведамленнях абласных адміністрацый, загінулых можа быць больш за 20.

Чытайце таксама:

У Львове, Харкаве і Чаркасах уначы прагучалі выбухі

Ноччу і раніцай адбываецца масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Дняпра, двое ў Адэсе, адзін у Кіеве

Nashaniva.com