Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы
29.12.2023 / 15:47
Мужчына больш за год пражыў за мяжой, але вырашыў сустрэць Новы год дома. Цяпер ён затрыманы.
Затрыманы берасцеец Станіслаў Дубоўскі
Затрыманага берасцейца клічуць Станіслаў Дубоўскі і яму 36 гадоў. Вядома, што мужчына працуе рабочым.
Больш за год таму Станіслаў пераехаў у Польшчу і працаваў там. Але вырашыў прыехаць у Беларусь, каб правесці святы з сям'ёй. Неўзабаве яго затрымалі.
У відэа Станіслаў распавядае, што «ўдзельнічаў у пратэстах і выходзіў на праезную частку. Падчас расповеду мужчыны бачна, што ў яго падрапаны твар, хоць на відэа, калі сілавікі заходзяць у ягоную хату, гэтага няма.
Станіслаў Дуброўскі падчас уваходу ў кватэру сахраўцаў і пасля — у левым баку бачны падрапаны твар
Губазікаўцы пагражаюць мужчыне крымінальнай справай.
Чытайце таксама:
У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 чалавек
Сілавікі затрымалі беларуса, але не змаглі запісаць з ім пакаяннае відэа
У Полацку і Наваполацку затрымалі 30 чалавек, звязаных з мясцовымі велачатамі