Намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка адправілі ў адстаўку

Міхадзюк стаў намеснікам міністра энергетыкі Беларусі ў 2005 годзе.

29.12.2023 / 15:45

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк вызвалены ад пасады, піша «Спутнік».

Міхадзюк стаў намеснікам міністра энергетыкі Беларусі ў 2005 годзе.

У ведамстве ён кіраваў працай Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, курыраваў дзейнасць Беларускай АЭС, «Белэнерга», «Белпалівагаз» і іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства.

Міхаіл Міхадзюк быў пастаянным спікерам наконт АЭС.

Nashaniva.com