У Мёрах за «экстрэмізм» аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ
Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава, даведалася «Віцебская вясна».
29.12.2023 / 19:36
Раней мужчына цягам 22 гадоў узначальваў Мёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.
У судовай пастанове запісана, што Ігар Войтаў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў відэаролікі «Белсата».
На судовым пасяджэнні Войтаў не прысутнічаў, аднак паводле даных, якія паступілі з мясцовага аддзялення міліцыі, ён пацвердзіў дачыненне да здзейсненага «правапарушэння» і прызнаў віну.
Чытайце таксама:
Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы
Сілавікі затрымалі беларуса, але не змаглі запісаць з ім пакаяннае відэа
У Полацку і Наваполацку затрымалі 30 чалавек, звязаных з мясцовымі велачатамі