Палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек

29 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1455 чалавек.

29.12.2023 / 19:42

Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Уладзімір Гусеў, Аляксандр Масевіч, Юрый Альхавік, Ірына Санкоўская, Уладзімір Лук’янчук, Максім Кронда, Андрэй Алешчык, Віктар Мелехаў, Павел Пашукевіч, Юрый Шчарбак, Павел Нядзелін, Ілля Курапаткін, Дзмітрый Казакоў, Ганна Стражэвіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1455 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

У Мёрах за «экстрэмізм» аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы

Сілавікі затрымалі беларуса, але не змаглі запісаць з ім пакаяннае відэа

Nashaniva.com