Двое маладзёнаў загінулі сёння ноччу ў ДТЗ пад Бярозай

Сёння, 30 снежня, каля трэцяй гадзіны ночы на ​​аўтадарозе Р-2 Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы каля вёскі Светач адбылася смяротная аварыя.

30.12.2023 / 10:26

Фота: МУС Беларусі

27-гадовая кіроўца Seat учыніла наезд на 25-гадовага кіроўцу грузавіка Renault, які знаходзіўся на праезнай частцы паблізу фуры. Пасля гэтага легкавік сутыкнуўся з паўпрычэпам, паведамляе Bereza.by.

У выніку ДТЗ загінулі кіроўца грузавіка і 30-гадовы пасажыр Seat.

Жанчына кіравала легкавіком у стане алкагольнага ап'янення (1,7 праміле).

Чытайце таксама:

У Оршы жанчына трапіла адразу пад два аўтамабілі

Пайшоў з карпаратыву і трапіў пад фуру. Загінуў 26-гадовы хлопец з Дзяржынска

У Барысаве ў калядную ноч здарылася жудасная аварыя. У машыны вырвала задні мост

Nashaniva.com