Супраць палітвязня Алега Рубца завялі новую крымінальную справу. Ён зноў у ШІЗА

У чэрвені 2022 года па рашэнні суда жыхара Пінска, асуджанага да пяці з паловай гадоў калоніі, перавялі з калоніі ў жодзінскую турму № 8.

30.12.2023 / 16:01

Ужо некалькі месяцаў запар Алега ўтрымліваюць у ШІЗА. А цяпер ягоныя сваякі ў сваіх сацыяльных сетках паведамілі, што супраць хлопца завялі крымінальнаю справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы):

«…Зноў ШІЗА, невядома на колькі, і самае сумнае, на Алега завялі новую крымінальную справу па 411 артыкуле (злоснае парушэнне рэжыму), відаць, паўгода ў ШІЗА не прамінулі дарма…Яму пагражае даданне да ўжо існага тэрміну (да двух гадоў)».

Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец.

Чытайце таксама:

Палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек

У Мёрах за «экстрэмізм» аштрафавалі дырэктара мясцовай ЖКГ

Па вяртанні з-за мяжы затрымалі берасцейца, які прыехаў у Беларусь на святы

Nashaniva.com