Эстонія стала першай постсавецкай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы

У Эстоніі ўступіў у сілу закон аб раўнапраўі. Пачынаючы з 1 студзеня 2024 года двое паўналетніх людзей незалежна ад свайго полу могуць заключыць шлюб.

02.01.2024 / 08:00

На фота: беларусы на гей-парадзе ў Вільні ў 2023

Такое рашэнне было прынята паўгода таму, за яго прагаласавала 54% дэпутататаў парламента. Зрэшты, прыблізна такую самую падтрымку ідэя аднаполых шлюбаў і мае ў грамадстве.

Заключэнне шлюбаў — наступны этап пасля дазволу на так званае афіцыйнае партнёрства. Гэты дакумент эстонскія грамадзяне маглі аформіць ужо на працягу 10 гадоў. З ім прадстаўнікі ЛГБТ, напрыклад, маглі ўступаць у спадчыну пасля смерці партнёра.

Эстонія стала першай постсавецкай дзяржавай, якая легалізавала аднаполыя шлюбы. Адметна, што гэта краіна, у якой, паводле апытанняў, самая меншая доля вернікаў сярод усіх экс-суседзяў па СССР.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі Гомельшчыны забаранілі моладзі «пажыць для сябе»

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

З «Яндэкс Карт» зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас

З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»

Nashaniva.com