Індыя плануе даследаваць чорныя дзіркі — на арбіту выведзены спадарожнік XpoSat
Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў паспяхова запусціла ў космас ракету-носьбіт PSLV-C58, якая вывела на арбіту спадарожнік XpoSat. Пра гэта паведамляе ТАСС.
02.01.2024 / 14:10
Ракета стартавала з касмадрома на востраве Шрыхарыкота ў Бенгальскім заліве, дзе размешчаны Касмічны цэнтр імя Саціша Дхавана.
Задачай спадарожніка XPoSat стане даследаванне чорных дзірак. Адзначаецца, што гэта прылада — першы спецыялізаваны навуковы апарат для правядзення даследаванняў у галіне касмічных вымярэнняў рэнтгенаўскага выпраменьвання нябесных крыніц.
Дзякуючы запуску XPoSat Індыя стала другой краінай пасля ЗША, якая мае станцыю для вывучэння чорных дзірак і нейтронных зорак, адзначае індыйскае касмічнае ведамства.
Чытайце таксама:
За грошы на касмічныя і сацыялагічныя даследаванні Акадэміі навук пабудуюць бульбасховішча