Пяскоў назваў фэйкам інфармацыю пра «сенсацыйную заяву» Пуціна

Учора з'явілася інфармацыя, што Пуцін зробіць заяву па Украіне.

03.01.2024 / 12:01

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Не. Гэта фэйк», — сказаў ён. Са слоў Пяскова, паведамленні аб заяве Пуціна сталі з'яўляцца ў тэлеграм-каналах.

Напярэдадні, 2 студзеня, тэлеграм-канал «Палітджойстык» з аўдыторыяй у 213 тыс. чалавек, які вядзе прафесар Вышэйшай школы эканомікі Марат Башыраў, напісаў, што ў наступныя два дні Пуцін можа зрабіць «сенсацыйную заяву па пытаннях сусветнай бяспекі і, у прыватнасці, па ўкраінскім кейсе».

У допісе адзначалася, што заява будзе «не ўльтыматумам, але жорсткай па сваіх параметрах».

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

«Двайнік Пуціна — гэта цясляр Яўген Васільевіч з Беларусі». Што?

Зяленскі: Пуцін з'есць вас на вячэру з усімі вашымі ЕС, НАТА, свабодай і дэмакратыяй

Nashaniva.com