Хавайся пад ложак. Да каго прыйдуць з праверкай у першым паўгоддзі

Камітэт дзяржкантролю апублікаваў план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2024 года. З яго вынікае, што з праверкамі прыйдуць як у прыватныя, так і ў дзяржкампаніі і ўстановы. Правяраць будуць Белстат, Фонд сацабароны, Мінпрацы, МНС, Мінпрыроды, Мінфін і іншыя, звяртае ўвагу Office Life.

03.01.2024 / 13:36

Фота: landbuilding.ru

Мінпрыроды праверыць завод «Тэрмапласт», «Белмагістральаўтатранс» і «Белкамунмаш».

МТЗ, «Белметалу» і Мінскаму заводу безалкагольных напояў давядзецца адказваць на пытанні Белстата.

«Беларусьгандаль» праверыць МНС, а БДУІР і адміністрацыю СЭЗ «Мінск» — Мінфін.

У Брэсцкай вобласці Камітэт дзяржкантролю праверыць Кобрынскі масласырзавод. На цяплічны камбінат «Бярэсце» прыйдуць кантралёры з раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў. «Амкадор-Пінск» праверыць МНС.

У Віцебскай вобласці дзяржкампанію «Віцебскэнерга» праверыць Мінпрацы. А «Беліта-Вітэкс» — МНС. ГЦ «Карона» агледзіць Дзяржстандарт.

Ці не патрапіла ваша кампанія ў план праверак на студзень, можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Памятаеце пра скандал вакол пародзістых коней у Асвеі? Аказалася, іх незаконна прадалі ў Расію

Лукашэнка заявіў аб праблемах са збытам БНБК

Былы старшыня Дзяржкантролю Анфімаў: Вольніца з разгулам дэмакратыі ў тэлеграме недапушчальная

Nashaniva.com