«У мяне ёсць некалькі навін для рэжыму». Ціханоўская пракаментавала блакіроўку свайго выступу на ютубе
У Беларусі перад навагоднім выступам Ціханоўскай часова прапаў доступ да ютуба. Святлана Ціханоўская ў твітары пракаментавала гэту беспрэцэдэнтную падзею.
03.01.2024 / 15:37
«Я чула паведамленні аб тым, што YouTube быў заблакаваны ў Беларусі падчас майго навагодняга выступу. У мяне ёсць некалькі навін для рэжыму. Па-першае, відэа з прамовай можна паглядзець у любы час. Па-другое, нельга задушыць праўду, саджаючы журналістаў у турму ці абмяжоўваючы доступ у інтэрнэт», — напісала яна.
Ютуб быў недаступны ў Беларусі прыкладна з 23:45 да 0:05 у навагоднюю ноч якраз падчас выступу Святланы Ціханоўскай.
Чытайце таксама:
«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба