Жыхарам Варонежа адключылі ацяпленне. А там маразы пад мінус 20°С

Улады гэтага расійскага горада для ліквідацыі аварыі на цеплатрасе адключылі ад ацяплення і гарачага водазабеспячэння дамы, размешчаныя на 12 вуліцах, піша РБК.

03.01.2024 / 15:38

Фота: ЖКГ «Варонеж»

Паводле даных сайта Gismeteo, сёння ў Варонежы чакаецца да 21 градуса марозу, днём 3 студзеня ў горадзе было мінус 18°С.

Гарадскія ўлады плануюць ліквідаваць наступствы аварыі на працягу васьмі гадзін.

Чытайце таксама:

Ад расійскага боепрыпасу ў Варонежскай вобласці пацярпелі чатыры чалавекі

Па ўсёй Расіі ўзбунтаваліся разумныя гірлянды — пішуць «Слава Украіне» і падводзяць гаспадароў пад суд

Блогерка з Бранску сп'яну спаліла свой пашпарт. І атрымала крыміналку за здзек з герба на вокладцы

Nashaniva.com