Большасць беларускіх студэнтаў ужо вучыцца платна
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за кошт бюджэту ў бягучым навучальным годзе навучаюцца 47,6% студэнтаў, а 52,4% атрымліваюць адукацыю платна. Праўда, бюджэтнікі яшчэ складаюць большасць на стацыянарным навучанні ў дзяржаўных ВНУ — 61,1%.
03.01.2024 / 22:24
Усяго ў ВНУ станам на пачатак навучальнага года вышэйшую адукацыю атрымлівалі 232,9 тыс. чалавек. На 10 тыс. чалавек насельніцтва прыпадаюць 253 студэнты і магістранты. Усяго ў 2023 годзе ў 49 ВНУ былі набраныя на навучанне 62,1 тыс. чалавек. Дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў 2023-м атрымалі 50,3 тысячы чалавек, яшчэ сем тысяч сталі магістрамі.
Пры гэтым годам раней у ВНУ Беларусі вучыліся 238,5 тыс. чалавек, а дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 57,1 тыс. выпускнікоў. Адпаведна, сёлетнія паказчыкі зменшыліся на 5,6 і 6,8 тыс. чалавек адпаведна.
Чытайце таксама:
«Кумулятыўны эфект». Міністр адукацыі прагназуе значнае падаражэнне навучання ў ВНУ
Рэктар БДУ пра вучобу ў расійскіх універах: Не бачу ніводнага плюсу, сэнс страляць сабе ў нагу
Пяць гадоў пасля ардынатуры, вялікія грошы кампенсацыі. Лукашэнка ўвёў прыгон для медыкаў