Розніца тэмператур у Беларусі складае 15 градусаў
Вы, магчыма, здзівіцеся, але пакуль ёсць раён, дзе сёння раніцай тэмпература станоўчая.
04.01.2024 / 10:31
Гэта ваколіцы Маларыты, дзе +0,7°С. У Брэсце ўсяго -2°С.
Найхаладней а 10-й раніцы было на поўначы Віцебскай вобласці. У Езярышчы -15,2°С. На поўнач ад Полацка — -13,5°С, у самім Віцебску — -14,1°С, у Касцюковічах — -14,8°С, амаль столькі ж у Мсціславе.
У Гомелі і Магілёве па мінус 12°С. У Мінску — -11°С.
Чытайце таксама:
Вам халодна? У Швецыі ўчора зафіксавалі -43,6°С
Блэкаўт у Маскве: дзясяткі дамоў засталіся без святла і ацяплення ў 25-градусны мароз
Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў