У Пецярбургу гарэў чарговы беларускі аўтобус
Першы ў новым годзе.
04.01.2024 / 11:08
Аўтобус знялі на відэа ў Калінінскім раёне Пецярбурга. Кіроўца паспеў сам справіцца з агнём, піша fontanka.ru.
Блакітны аўтобус з полымем на даху пецябуржцы назіралі на вуліцы Руставелі 3 студзеня. Транспарт належыць «Домтрансаўта».
У кампаніі ўдакладнілі, што адбылося ўзгаранне адпрацаваных газаў. У гэты момант пасажыраў у салоне не было. З няштатнай сітуацыяй кіроўца справіўся пры дапамозе вогнетушыцеля.
Беларускія аўтобусы гараць у Расіі, асабліва ў Санкт-Пецярбургу, з зайздросным пастаянствам, а нядаўна аналагічны выпадак быў у Мінску.
Гэта пытанне абмяркоўвалася на ўзроўні Лукашэнкі. Той абвінаваціў расійскі бок у некампетэнтнай эксплуатацыі тэхнікі і намякнуў на дыверсіі з боку канкурэнтаў.
Чытайце таксама:
Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый
У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай
З беларускімі тралейбусамі праблемы ў Расіі: адвальваюцца «рогі»